Надвор'е працягвае праверку вадзіцеляў на ўважлівасць за рулём

31 января 2020

Няўдалы паварот.


Надвор'е працягвае праверку вадзіцеляў на ўважлівасць за рулём. Пры выбары хуткасці не ўлічыла стан дарожнага пакрыцця і як вынік - не справілася з кіраваннем! У Мінску вадзіцель Toyota паварочвала раніцай з Варанянскага на Чкалава і наехала на асвятляльную мачту. Пацярпелых няма, машына атрымала механічныя пашкоджанні.

Не ўступіў дарогу


Вядзецца праверка абставін дарожна-транспартнага здарэння і на Валгаградскай. МАЗ рухаўся з боку Кедышкі ў напрамку Кнорына, падчас павароту налева не ўступіў дарогу Audi. Вадзіцелі не пацярпелі, а вось легкавое аўто чакае сур'ёзны рамонт.

Парады вадзіцелям


Усім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць максімальна ўважлівымі - снег з дажджом, якія прагназуюцца і ў бліжэйшы час, робяць дарожнае пакрыццё вельмі слізкім. Акрамя гэтага чакаецца і туман, знізіцца бачнасць на дарогах, асабліва ў цёмны час сутак. ДАІ рэкамендуе пазбягаць рэзкіх перастраенняў, а таксама трымаць бяспечную дыстанцыю.