Цягнік Мінск - Масква прыбыў у расійскую сталіцу са спазненнем на 3 гадзіны 50 хвілін з-за лася

17 сентября 2018

Цягнік Мінск - Масква прыбыў на вакзал расійскай сталіцы са спазненнем на 3 гадзіны 50 хвілін. Як паведамілі нашаму каналу ў Беларускай чыгунцы, надзвычайнае здарэнне адбылося на перагоне Мажайск - Дорахава ў 4:07: цягнік наехаў на дзікую жывёліну. Паводле паведамленняў, гэта быў лось. Пасля выпраўлення непаладак цягнік рушыў далей. Сходу саставу і пашкоджання пуці не адбылося.