Падпал - адна з версій буйнога пажару ў Мінску

20 апреля 2016

Напярэдадні на вуліцы Голубева загарэлася кватэра на восьмым паверсе шматпавярхоўкі. Магутныя клубы дыму вырываліся з вокнаў дома. Па словах відавочцаў, ля разбітага акна ўнутры пад'езда знаходзіліся людзі. Байцам МНС спатрэбіліся кіслародныя маскі, каб вывесці людзей з небяспечнай зоны. Выратаваныя пяцігадовая дзяўчынка, яе бабуля і дзядуля. Усе пражываюць у адной з кватэр дома. Усе трое з атручэннем прадуктамі гарэння, а пенсіянер яшчэ і з парэзамі кісцяў рук, шпіталізаваныя.