Падрабязнасці страшнай аварыі каля Белаазёрска

8 июля 2019

Сталі вядомыя падрабязнасці страшнай аварыі каля Белаазёрска. Напярэдадні 31-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем недарожніка і машына ўпала ў меліярацыйны канал. У салоне знаходзіліся 10 чалавек. 5 пасажыраў - трое дзяцей: дзяўчаты 4 і 9 гадоў і 9-гадовы хлопчык, мужчына і жанчына - памёрлі на месцы. Вадзіцель і яшчэ чацвёра пасажыраў, сярод якіх жанчына, выжылі - яны выбраліся з вады самі. Як паведамляе Следчы камітэт, вадзіцель затрыманы, узбуджана крымінальная справа. Ужо вядома, што ён быў нецвярозы - у выдыханым ім паветры зафіксавана 1,4 праміле алкаголю. У 2009 годзе яго ўжо пазбаўлялі праў за кіраванне ў п'яным выглядзе.