Падрабязнасці смяротнага ДТЗ у Талачынскім раёне, дзе загінуў варатар ФК "Віцебск"

13 марта 2019

Ехаў хутка, але хуткаснага рэжыму не парушаў. Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці расказалі падрабязнасці смяротнага ДТЗ у Талачынскім раёне, якое забрала жыцці адразу трох чалавек - варатара ФК "Віцебск" Андрэя Шчарбакова, яго жонкі і старэйшага сына. Другое дзіця атрымала нязначныя траўмы. Вядома таксама, што на ўчастку трасы, дзе аўтамабіль уляцеў у эвакуатар, быў усталяваны часовы папераджальны знак аб слізкай дарозе.

Уладзімір Шалухін, начальнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці: "На гэты момант высветлена, што хуткасць аўтамабіля, у якім ехала сям'я Шчарбакова, на момант ДТЗ была 113,2 км за гадзіну. Трэба сказаць, што правілы парушаны не былі. На гэтым участку дарогі дазволеная хуткасць 120 км за гадзіну. Следства мае  запіс  відэарэгістратара. І можна зрабіць выснову, што ў момант руху транспартным сродкам кіраваў Шчарбакоў, і кіраваць яму ніхто не перашкаджаў".

Таксама ў СК агучылі новыя акалічнасці жорсткага забойства 28-гадовай жыхаркі Віцебска. Абвінавачваныя - мужчына і жанчына: спачатку яны некалькі дзён здзекаваліся з ахвяры, а затым закапалі яе ў лесе ў Лёзненскім раёне жыўцом. Кватэру забітай  хацелі здаваць у арэнду: гэта пацвярджае аб'ява, якая пасля ўчынення злачынства з'явілася ў Інтэрнэце. Вядома, што злачынец быў раней судзімы за выкраданне  аўто. У яго памагатай судзімасцяў не было.