Падрабязнасці аварыі з пасажырскім аўтобусам Вільнюс - Мінск

10 февраля 2019

Як распавялі ў ДАІ, сёння ўначы "Неаплан" недалёка ад Астраўца выехаў на сустрэчную паласу, затым   на абочыну і апынуўся ў кювеце. У машыне было 38 чалавек. Медыцынская дапамога спатрэбілася 17 пасажырам. Іх у астравецкую бальніцу і назад адвезлі супрацоўнікі міліцыі. Затым другі аўтобус, які прыбыў з Мінска, даставіў усіх пасажыраў у пункт прызначэння. Вадзіцель прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Вядома, што ўчастак дарогі, дзе адбылася аварыя, з добрай бачнасцю, быў без наледзі або снегу.