Падазраецца ў атрыманні хабару

22 мая 2017

Следчыя завялі крымінальную справу ў дачыненні да начальніка аддзела Мінскэнерга. Гэтую інфармацыю нашаму каналу пацвердзілі ў прэс-службе ведамства. За перамогу ў двух тэндарах начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў мінулую сераду атрымаў узнагароду ў пяцьсот долараў. Следства правярае інфармацыю аб дачыненні затрыманага да ўчынення іншых супрацьпраўных дзеянняў.