Пад Жыткавічамі знесла пантонную пераправу

14 января 2018

Як заявілі ў Мінабароны, ад рэзкай змены ўмоў надвор’я пайшоў лёд. Сарваным аказалася мацаванне моста. Паводле папярэдніх звестак, падчас здарэння машын і пешаходаў на пераправе не было. Зараз ідуць аднаўленчыя работы. Пераправу плануюць аднавіць на працягу дня. Зараз людзей на катарах з аднаго берага на іншы перавозяць ратавальнікі. Насельніцтва апавясцілі пра часовае спыненне працы пантона.

Паромная пераправа для легкавых аўто ў Петрыкаўскім раёне пераведзеная на кругласутачны рэжым працы. Праезд для цяжкагрузаў арганізаваны па рэспубліканскіх дарогах. Нагадаем, пантонны мост у Жыткавіцкім раёне быў пабудаваны 10 снежня як часовая мера. Ён замяніў стацыянарны аўтамабільны мост праз Прыпяць, які трэснуў.