Пад земляным завалам аказаўся мужчына ў Мядзеле

8 августа 2017

На ўласным двары ён рыхтаваў траншэю для водаправода. Падчас працы грунт абваліўся і мужчыну засыпала па пояс. Выбрацца самастойна ў яго не атрымалася, своечасова дапамогу аказалі супрацоўнікі МНС. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы.