Пад Стоўбцамі загарэўся аўтобус, які ехаў з Варшавы ў Мінск

14 мая 2019

Сёння раніцай  пад Стоўбцамі загарэўся аўтобус. Ён ехаў з Варшавы ў Мінск. Падчас руху агонь ахапіў маторны  адсек. У салоне своечасова спрацавала пажарная сігналізацыя, у выніку  ніхто не пацярпеў. Патушыць полымя ўдалося яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў.