Пад Слуцкам сутыкнуліся бензавоз і фура

29 ноября 2018

Ад моцнага ўдару ў бензавоза вырвала рухавік і кабіну з вадзіцелем. Фура вылецела за межы праезнай часткі. ДТЗ адбылося падчас абгона бензавозам двух спадарожных цягачоў. У гэты момант фура рухалася па сустрэчнай паласе. У выніку сутыкнення вадзіцелі сур'ёзна пацярпелі. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны дастаўлены ў бальніцу.