Пад Мінскам затрымалі наркакур’ераў з буйной партыяй псіхатропу

3 Кастрычніка 2019

Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі двух гамяльчан з буйной партыяй асабліва небяспечнага псіхатропу Альфа-ПВП. Размова ідзе пра амаль 150 грамаў наркотыку. Падазроныя трапілі ў рукі міліцыі на чыгуначнай станцыі ў вёсцы Зялёнае Мінскага раёна. Вядома, што мужчыны прыехалі з Гомеля ў сталіцу, каб прадаваць псіхатроп. 

Дабавім, што раней, у 2016 годзе, адзін з фігурантаў ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы.