Пад Мінскам перакуліўся грузавік

11 мая 2017

Вадзіцель выбраў няправільны хуткасны рэжым і не зладзіўся з кіраваннем на павароце. ДТЗ адбылося пры аграгарадку Наваселле. У выніку вадзіцель апынуўся заблакіраваным у кабіне. Супрацоўнікі МНС вызвалілі яго пры дапамозе спецінструментаў. Сур'ёзных траўм мужчына не атрымаў.