Мінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі мужчыны, які згарэў ва ўласным аўто. Надзвычайнае здарэнне зафіксавалі ратавальнікі ноччу ў вёсцы Азярцо, што пад Мінскам. Гарэў легкавы аўтамабіль, прыпаркаваны на абочыне. Устаноўлена, што пацярпелы - 24-гадовы мужчына. На яго целе выяўлены сляды ад апёкаў. Паводле папярэдніх звестак, малады чалавек заснуў на заднім сядзенні аўтамабіля з ўключаным рухавіком, што і прывяло да ўзгарання.
Пад Мінскам мужчына згарэў ва ўласным аўто
30 марта 2016













