Пад Мінскам ліквідаваная найбуйнейшая ў гісторыі Беларусі наркалабараторыя

29 апреля 2019
Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, яна спецыялізавалася на вытворчасці псіхатропаў і размяшчалася ў вёсцы Хацежына. Затрыманыя трое грамадзян Расіі і яшчэ адзін іх змоўшчык. Канфіскавана прамысловае лабараторнае абсталяванне, 30 кілаграмаў парашка і 750 літраў прэкурсараў. Узбуджана крымінальная справа. Падрабязнасці раскажам у тры гадзіны дня.