Пад Крупкамі сутыкнуліся фуры

30 января 2021

На аўтадарозе М1 адбылося лабавое сутыкненне грузавікоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель Mercedes з паўпрычэпам не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся са Scania. У выніку аварыі "немец" загарэўся. Пасля тушэння полымя супрацоўнікамі МНС у кабіне Scania выяўленыя два трупы: 54-гадовага ўраджэнца Кобрына і 45-гадовага ўраджэнца Маладзечна. На месцы працуюць ратавальнікі і ДАІ. Устанаўліваюцца прычыны здарэння.