Каля Гродна баявая машына пяхоты практычна расціснула Volkswagen

22 июня 2018

Сёння каля Гродна баявая машына пяхоты практычна расціснула Volkswagen.

Вадзіцель легкавушкі нарадзіўся ў кашулі. Як піша выданне "Авто-Гродно", яго заціснула ў салоне, але цяжкіх траўм удалося пазбегнуць. Аварыя з удзелам БМП адбылася днём на выездзе з Гродна. Калона тэхнікі паварочвала ў бок горада, у нейкі момант адна з машын увайшла ў занос і вылецела на сустрэчную паласу. На месцы здарэння ў гэтыя хвіліны працуе следча-аператыўная група.