Амаль цэнтнер гашышу канфіскавалі беларускія пагранічнікі ў жыхара Брэста

13 апреля 2018

28-гадовы мужчына спрабаваў праехаць з Польшчы па зялёным калідоры. Пры надглядзе ў аўто знайшлі схованку, у якой было 92 кілаграмы наркотыку. Сума - 12-ці скруткаў ацэньваецца ў два мільёны долараў.

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі:

"Падчас праведзенага службай паглыбленага надгляду, у транспартным сродку была выяўлена схованка з 12 скруткамі, пераматаных ліпкай стужкай. Як устанавілі эксперты, рэчыва расліннага паходжання ў брыкетах з'яўляецца небяспечным наркатычным рэчывам - гашышам. Агульная маса пазапраўнага грузу склала 92 кг".

У дачыненні беларуса ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.