Амаль 800 населеных пунктаў засталіся без святла і сувязі

24 июля 2015

Па Беларусі прагуляўся магутны навальнічны фронт з парывамі ветру да 20 метраў за секунду. Больш за іншых пацярпелі Гродзенская і Мінская вобласці. Паводле звестак Белэнерга, за суткі былі абясточаныя 756 населеных пунктаў. На месцы аператыўна выехалі аварыйныя брыгады. Па стане на 6 гадзін раніцы заставаліся без электразабеспячэння больш як 20 населеных пунктаў. У Жыткавічах выпала палова месячнай нормы ападкаў. Ля вёскі Вязынка Маладзечанскага раёна парывам ветру дрэва паваліла на кантактныя правады. Дзве электрычкі прыйшлі ў пункты прызначэння са спазненнем. Работнікі МНС вызвалілі пуці, пацярпелых няма. У Брэсцкай вобласці за мінулыя суткі з-за навальнічнага разраду маланкі адбылося 6 пажараў.