Амаль 400 адзінак бытавой тэхнікі канфіскавалі супрацоўнікі фінансавай міліцыі

16 апреля 2015

Амаль 400 адзінак бытавой тэхнікі канфіскавалі супрацоўнікі фінансавай міліцыі на 6 складах сталічнага інтэрнэт-магазіна. Згодна з дакументамі, валодала ўсёй гэтай тэхнікай 25-гадовая бяздомная мінчанка. Лічыцца, што для бачнасці, што ўсё законна, фірма была аформленая на падстаўную асобу. Сярод падазроных - 38-гадовая нараджэнка сталіцы. Менавіта яна, паводле інфармацыі следства, арганізавала падпольны бізнес. Тавары ёй пад заказ прывозілі з Польшчы, нібы ў асабістых мэтах. А ўжо ў Мінску тэхніка сыходзіла па рыначнай цане. Падчас вобыскаў у падазроных канфіскаваная валюта - больш чым паўмільярда рублёў. Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа.