Амаль 30 кубаметраў лесу выкралі двое мужчын у Рагачоўскім раёне

11 декабря 2018

Лесанарыхтоўка на асаблівым кантролі Інспекцыі прыродааховы. Асноўная праблема - улік нарыхтаванага лесу і яго захаванасць. Апошні выпадак процізаконнай дзейнасці адбыўся ў Рагачоўскім раёне.

Двое мужчын выкралі амаль 30 кубаметраў лесу. Паводле інфармацыі Дзяржінспекцыі, на тэрыторыі Кашарскага ляснікоўства вадзіцель лесавоза без дакументаў грузіў ужо ссечаныя дрэвы ў сваю машыну. Пры гэтым побач з ім знаходзіўся мужчына, які назваўся ляснічым. Інспектары раскрылі падман. Урон прыродзе склаў 850 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Аляксандр Драгун, начальнік упраўлення Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: "Абсалютна немагчыма ідэнтыфікаваць яе ўласніка, непасрэдна на транспартным сродку, калі ён ўжо знаходзіцца на шляху. Дзяржінспекцыя бачыць рашэнне гэтай праблемы ўкараненнем штодзённага электроннага ўліку нарыхтаванай драўніны з пазначэннем яе спецыяльнымі біркамі, якія дазваляюць усталяваць уласніка".

Дабавім, з пачатку года інспектары выявілі ўжо 3 з паловай тысячы кубаметраў драўніны, якая вывозіцца без дакументаў або па несапраўдных паперах. Яшчэ каля 8 тысяч кубаметраў лесу вывозілася з парушэннем закона.