Уцёкі заднім ходам. У Альшанах бяспраўнік атрымаў трое сутак арышту

8 октября 2019

Пагоня на дарозе насуперак законам логікі: пацешнае відэа апублікавала сёння МУС. У Альшанах экіпажу ДАІ прыйшлося пераследваць аўтамабіль, які спрабаваў схавацца заднім ходам. Увагу ён прыцягнуў адсутнасцю рэгістрацыйных знакаў і затаніраванымі шыбамі. Ні пробліскавыя маячкі, ні патрабаванне па гучнагаварыцелі вадзіцеля не спынілі: гоншчык доўга праходзіў павароты і вуліцы пасёлка, пакуль не ўпёрся ў плот. Затрыманаму 19 гадоў, ён ужо быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў за язду ў нецвярозым стане. Зараз суд даў парушальніку трое сутак арышту.