Па факце смяротнага ДТЗ у Талачынскім раёне ўзбуджана крымінальная справа

18 декабря 2018

Нагадаем, трагедыя адбылася на трасе М1. Легкавушка ўляцела ў эвакуатар. Тры чалавекі памерлі на месцы: 27-гадовы варатар футбольнага клуба "Віцебск" Андрэй Шчарбакоў, яго жонка і старэйшы сын. Другое дзіця, якое таксама знаходзілася ў салоне, атрымала нязначныя траўмы, яно было ў дзіцячым крэсле.

Іван Іваноў, намеснік начальніка ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама: "Дарожнае палатно М1 трасы Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі было апрацавана пясчана-салянай сумессю, асфальт быў сухі, абочыны не заснежаныя, г.з. снежныя заносы і ледзяныя наслаенні на асфальтавым пакрыцці адсутнічалі. Хутчэй за ўсё, як адзін з варыянтаў - гэта парушэнне хуткаснага рэжыму з боку вадзіцеля аўтамабіля KIA Rio".

Вадзіцель эвакуатара не пацярпеў. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.