Па факце гібелі пасажыра ў Полацкім раёне Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу

22 августа 2016

Міжвольнымі відавочцамі здарэння сталі некалькі байкераў, на іх відэарэгістратарах захаваны момант сутыкнення. Вадзіцель за рулём "аўдзі" не ўпэўніўся ў бяспечным манеўры і паспрабаваў павярнуць налева. У гэты момант на аўтамабіль наляцеў байкер. Пярэдняя частка аўтамабіля імгненна ператварылася ў груду металу, абодва матацыклісты ўзляцелі ў паветра. У выніку аварыі 19-гадовы вадзіцель і 17-гадовая пасажырка байка былі шпіталізаваныя. Напярэдадні ад атрыманых траўм дзяўчына памерла.