Па факце ДТЗ у Смаленскай вобласці з удзелам беларусаў праводзіцца праверка

2 февраля 2018

Высвятляюцца акалічнасці і вінаватыя аварыі. Нагадаем, сёння раніцай на аўтадарозе М1 сутыкнуліся пасажырскі аўтобус прадпрыемства "Мінсктранс" і аўтамабіль "Пежо" таксама з беларускай рэгістрацыяй. У салоне аўтобуса, які ехаў з Масквы ў Мінск, знаходзіліся 16 чалавек, большасць - нашы суайчыннікі. Пасля сутыкнення сямёра атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, двое дагэтуль у бальніцы. Сітуацыя на кантролі пасольства Беларусі ў Расіі. І як нам стала вядома, усе пацярпелыя маюць права разлічваць на страхавую кампенсацыю.

Марыя Рудая, намначальніка ўпраўлення страхавой кампаніі (па тэлефоне):

"Парадак такі: людзі праходзяць прызначанае лячэнне, атрымліваюць дапамогу, а ўжо пасля заканчэння лячэння, вяртання ў Беларусь звяртаюцца ў першую чаргу да перавозчыка для складання акту прычынення шкоды жыццю і здароўю, а далей ужо органы расследавання гэтым займаюцца. Страхавая сума - гэта 5 000, і сума выплаты залежыць ад ступені цяжкасці атрыманых пашкоджанняў".

Уладзімір Шорахаў, загадчык консульскага аддзела пасольства Беларусі ў Расіі:

"Пацярпелых было ўсяго - гэта пасажыры аўтобуса - сем чалавек. Трое грамадзян Таджыкістана і чацвёра грамадзян Беларусі. Двое з іх зараз знаходзяцца з рознымі траўмамі ў Смаленскай гарадской бальніцы, астатнім была аказаная меддапамога, і яны былі адпушчаныя".

Андрэй Навумовіч, намдырэктара па бяспецы руху КУП "Мінсктранс" (па тэлефоне): "Аўтобус адкінула на абочыну, і ўсё на гэтым, з'ехаў у кювет. Нічога там страшнага няма, аўтобус сваім ходам вярнуўся ў філіял. Праводзяцца следчыя мерапрыемствы, справа ў тым, што следства праводзіць ДІБДР РФ, калі ўсе будуць улічаныя моманты, будзе вынесена рашэнне".

Паводле папярэдняй інфармацыі ДІБДР Расіі, вадзіцель "Пежо" выбраў небяспечную хуткасць у складаных дарожных і пагодных умовах. У выніку сутыкнення аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. Алкаголю ў крыві вадзіцеляў не выяўлена.