Па факце ДТЗ у Капыльскім раёне ўзбуджаная крымінальная справа

19 ноября 2015

І яшчэ адну крымінальную справу распачалі ў Следчым камітэце - па факце ДТЗ, што адбылося ў Капыльскім раене. Нагадаем, напярэдадні паблізу вёскі Васілеўшчына тры легкавыя аўто сутыкнуліся з МАЗам. Пацярпелі дзесяць чалавек, чацвёра з іх - дзеці. Аднаго вадзiцеля ратавальнікам прыйшлося дэблакіраваць з машыны пры дапамозе спецыяльнага інструмента. Усе ўдзельнікі ДТЗ з рознымі траўмамі шпіталізаваныя. Вядома, што дзеці зараз знаходзяцца ў здавальняючым стане. У момант аварыі ўсе непаўналетнія былі ў спецыяльных аўтакрэслах. Гэта, як адзначылі ў Следчым камітэце, выратавала іх ад цяжкіх наступстваў. Следчыя праводзяць усе неабходныя экспертызы. Хутчэй за ўсё прычынай аварыі стаў моцны туман. Пакуль крымінальная справа ўзбуджаная па факце ДТЗ, а не ў дачыненні да пэўнага вадзiцеля.