Па факце аварыі ў Калінкавіцкім раёне ўзбуджана крымінальная справа

14 ноября 2018

Нагадаем, раніцай на трасе М10 сутыкнуліся "фальксваген" і МАЗ з прычэпам. Загінулі 5 чалавек. Паводле папярэдняй версіі, вадзіцель мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўшыся з малакавозам. На колах машыны была летняя гума. Вадзіцель у цяжкім стане ў рэанімацыі, яму зрабілі аперацыю. На месцы аварыі працуюць следчыя. Складаныя ўмовы надвор’я сёння сталі прычынай адразу некалькіх буйных ДТЗ: у Аршанскім раёне перакуліўся аўтобус. Абышлося без пацярпелых.

Віктар Каўтуноў, начальнік аддзела следчага ўпраўлення УСК Беларусі па Гомельскай вобласці: "Упраўленнем СК РБ па Гомельскай вобласці па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа па частцы ІІІ артыкула 317 Крымінальнага кодэкса. Апроч ацэнкі дзеянняў вадзіцеляў, будзе дадзеная ацэнка дзеянням службовых асоб, у вядзенні якіх знаходзіцца стан дарожнага палатна".