Плошча ўзгарання ў раёне Альманскіх балотаў паменшылася ўдвая

26 апреля 2019

Беларускія ратавальнікі працягваюць працаваць на месцы пажару ў Столінскім раёне. У раёне Альманскіх балотаў (найбуйнейшага комплексу ў Еўропе) плошча ўзгарання паменшылася ўдвая і зараз складае 200 гектараў. Узгаранне лакалізавана, гарэнне адбываецца ачагамі ў цэнтры. Тушэнне ўскладняецца сухім надвор'ем, моцным ветрам, адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. На месцы надзвычайнага здарэння задзейнічаны дзясяткі адзінак тэхнікі, ратавальнікі, леснікі, пагранічнік,  мясцовыя ўлады і авіяцыя. Усяго за суткі па краіне супрацоўнікам МНС удалося ліквідаваць 93 прыродныя ўзгаранні на плошчы амаль 100 гектараў.