Пешаход сёння раніцай трапіў пад тралейбус у Мінску

6 октября 2017

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына перасякаў дарогу ў стане алкагольнага ап'янення па пераходзе на чырвоны сігнал святлафора. І ў выніку апынуўся пад коламі тралейбуса. Няшчасны выпадак на скрыжаванні вуліц Сурганава і Кузьмы Чорнага прывёў да затораў. З цяжкімі траўмамі пешаход шпіталізаваны. Заведзена крымінальная справа.