Перастройванне маршрутнага таксі з паласы на паласу прывяло да аварыі

20 апреля 2018

Сёння раніцай вадзіцель мікрааўтобуса на плошчы Багушэвіча не пераканаўся ў бяспечнасці манеўра і сутыкнуўся з грузавіком. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. У адносінах да вадзіцеля маршруткі складзены адміністрацыйны пратакол. А прычыны гэтай аварыі яшчэ высвятляюцца. На праспекце Незалежнасці ў мікрараёне Уручча некалькі гадзін таму сутыкнуліся адразу тры машыны.

На месцы здарэння працуюць інспектары ДАІ. Рух на выездзе з горада ўскладнены.