Пералом сцягна і страсенне мазгоў - вынік скачка з 65-метровай трубы

3 октября 2016

Пераломам сцягна і страсеннем мазгоў закончыўся для 18-гадовай жыхаркі Рэчыцкага раёна скачок з 65-метровай трубы.

Дзяўчына вырашыла паспрабаваць сябе ў роўпджампінзе, але з месца скачка яе везла хуткая. Урачы ўпэўнены - аматарцы экстрыму проста пашанцавала. Наперадзе ў яе доўгае лячэнне і рэабілітацыя. Стан пацярпелай ацэньваюць як стабільны, пацыентку ўжо перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне траўматалогіі. Зараз праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

Паводле слоў мясцовых жыхароў, сюды, у Васілевічы, аматары роўпджампінга прыязджаюць практычна кожныя выхадныя. Тэрыторыя недабудаванага крухмальнага завода, дзе і знаходзіцца 65-метровая вежа, належыць замежнаму інвестару і не ахоўваецца.