28-гадовы кур'ер з Санкт-Пецярбурга затрыманы падчас закладкі схованкі ў Мінскім раёне. Агульная маса знойдзенага наркотыку склала 800 грамаў. Гэта адна з найбуйнейшых партый гашышу за апошнія некалькі гадоў.
У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа паводле артыкула "Незаконнае абарачэнне наркотыкаў".