Перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў у Беларусь

16 декабря 2019
Пагранічнікі і міліцыянеры перакрылі канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі ў Беларусь. У Мазыры праваахоўнікі затрымалі 23-гадовага хлопца, у якога пры сабе быў псіхатроп - усяго каля паўкілаграма. У Беларусь малады чалавек прыехаў на аўтобусе Санкт-Пецярбург - Гомель - Мазыр. Паведамляецца, што за такую партыю дурману на чорным рынку ён мог бы атрымаць каля 20 тысяч долараў. Па  гэтым факце ўзбуджаны крымінальныя справы  за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркотыкаў, а таксама за незаконны  абарот наркотыкаў.