Перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі

7 декабря 2017

Сталічныя праваахоўнікі перакрылі канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі. Галоўны падазроны - 27-гадовы расіянін, які пражывае ў Гомелі, - увозіў асабліва небяспечнае рэчыва альфа-ПВП у Беларусь. Таксама праз так званага закладчыка выяўленая і сетка распаўсюджвання. Мінёра затрымалі на месцы злачынства. Пры сабе ў яго знайшлі больш за кілаграм наркотыку на суму каля 120 000 рублёў. Усяго затрымана 5 удзельнікаў групы. У дачыненні да затрыманых заведзеныя крымінальныя справы.