Пенсіянер у Пухавіцкім раёне трапіў у ледзяны палон

16 января 2018

Мужчына па пояс праваліўся ў пойму ракі Талька. Выбрацца самастойна не змог - спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Нагадаем, на заўтра аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і мяцеліцы. На дарогах будзе галалёдзіца. А тэмпература паветра ўдзень ад мінус 5 да плюс 1. Варта быць асабліва ўважлівымі як вадзіцелям, так і пешаходам.