Пасажырскі цягнік Магілёў - Салігорск на пераездзе сутыкнуўся з легкавушкай

13 июля 2019

Смяротная аварыя ў Быхаўскім раёне. Літаральна некалькі гадзін таму пасажырскі цягнік Магілёў - Салігорск на пераездзе сутыкнуўся з легкавушкай. Пажылы вадзіцель аўтамабіля  памёр  на месцы. Ён быў у салоне адзін. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне вёскі Мокрае. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына выехаў на чыгуначны пераезд на чырвоны сігнал святлафора. Следчыя высвятляюць прычыны здарэння. Рух цягнікоў адноўлены.