Партыю псіхатропа коштам 8 тысяч долараў канфіскавалі віцебскія аператыўнікі

13 февраля 2019

На дылера выйшлі дзякуючы рэкламе інтэрнэт-магазіна па продажы наркотыкаў. Адрас сайта быў напісаны на сценах будынкаў. Такая кампанія не змагла застацца без увагі байцоў наркакантролю. Пастаўшчыка затрымалі падчас перавозкі забароненага рэчыва. У аўтамабілі знаходзілася 250 грамаў мефедрона. У дачыненні ўсіх затрыманых узбуджаныя крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў. Збываць псіхатропы дылеры планавалі ў Віцебску.