Партыі аўтазапчастак незаконна спрабавалі завезці на тэрыторыю ЕАЭС.

5 марта 2016

Партыі аўтазапчастак агульнай сумай 8 мільярдаў рублёў незаконна спрабавалі завезці на тэрыторыю ЕАЭС.

Металічны груз затрымалі на мяжы супрацоўнікі мытні. Пры надглядзе фуры ў Віцебску аказалася, што частка заяўленага тавара адсутнічае. Замест яго ў грузавым адсеку перавозілі шкло, рашоткі ад фар і іншыя аўтамабільныя дэталі - усяго больш за тысячу штук.

Падобная сітуацыя і ў ашмянскіх калег. У пункце мытнага афармлення "Катлоўка" ўвагу інспектараў прыцягнуў грузавік "вольва", што прыбыў з Літвы. Вадзяныя помпы, тармазныя калодкі і іншыя камплектуючыя для аўто ў заяўленых дакументах ніяк не значыліся. Ацанілі гэты груз у 5 з паловай мільярдаў рублёў.

Агульная сума дзвюх партый аўтазапчастак склала 8 мільярдаў. Вядома, што праз Беларусь дэталі павінны былі трапіць у Расію і Казахстан.

У дадзены момант незадэклараваны груз канфіскавалі. На складах часовага захоўвання запчасткі будуць чакаць рашэння суда. Па абодвух фактах ужо пачаты адміністрацыйныя працэсы.