У бальніцу яго прывезлі ў цяжкім стане.
Як высветлілася, пацярпелы вырашыў навесці парадак на прысядзібным участку, а смецце збіраўся спаліць. Пасля таго як полымя ўспыхнула, гаспадар прылёг адпачыць. Мяркуецца, што сваю ролю адыграў алкаголь. У выніку мужчына атрымаў апёкі, пабудовы ж засталіся цэлыя.
Як адзначаюць у МНС, за мінулы тыдзень такіх пажараў адбылося больш за 160, часцей за ўсё пакутуюць пенсіянеры, паколькі не паспяваюць патушыць полымя своечасова. Тым, хто не прыслухаецца да рэкамендацый ратавальнікаў, пагражае штраф каля 8,5 мільёна рублёў.
Віталь Навіцкі, памочнік міністра - прэс-сакратар МНС Беларусі: "Агонь пры выпальванні травы леташняй рухаецца з хуткасцю бягучага чалавека. Часцей за ўсё гэтым карыстаюцца людзі пажылыя. Сваякі павінны дапамагчы. Можна спальваць смецце, трэба сабраць смецце, абкапаць і мець вогнетушыцель".
Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, апошнія дні сакавіка будуць цёплымі, але дажджлівымі, імавернасць пажараў знізіцца. Пачатак красавіка будзе халодным. У пятніцу і суботу чакаюцца ападкі - дождж, магчымы і мокры снег. Нягледзячы на гэта, другі месяц вясны будзе пераважна сонечным і цёплым.













