Адкрыць рух па ўнутраным кальцы ў раёне Ігуменскага тракту ўлады абяцаюць у кастрычніку

2 августа 2018

Адрамантаваць пуцеправод і адкрыць рух па ўнутраным кальцы ў раёне Ігуменскага тракту ўлады абяцаюць у кастрычніку. Пакуль жа для падтрымкі бэлькі ўсталявалі металічную канструкцыю. Але гэта часовая мера. Там сёння працаўнікі Гараўтамоста здымаюць верхні слой асфальта. На гэта ім запатрабуецца каля двух тыдняў. Затым спецыялісты пачнуць замену ўсіх апорных канструкцый на ўнутраным участку моста. У раёне рух транспарту арганізаваны ў аб'езд. Па знешнім кальцы праехаць можна без праблем.