Ападкі і дрэнная бачнасць уплываюць на дарожную сітуацыю ў Беларусі

5 декабря 2017

ДАІ заклікае вадзіцеляў у няпростых умовах надвор’я выбіраць бяспечную хуткасць, дыстанцыю і адмовіцца ад рэзкіх манеўраў. Сёння няправільныя дзеянні аўтамабілістаў прывялі да смяротнай аварыі ў Глыбокім. Там пасля сутыкнення дзвюх машын адну адкінула на тратуар, дзе яна збіла пешахода. Выратаваць мужчыну медыкі не змаглі.

А ў Мінску цудам удалося пазбегнуць ахвяр у аварыі, у якой вадзіцель аўтамабіля страціў кіраванне. Машыну занесла, і яна вылецела на прыпынак грамадскага транспарту. Па шчаслівым збегу акалічнасцяў нікога на тратуары не было.