Арганізатару піраміды 6 гадоў. Вынесены прыгавор стваральніку Kairos Technologies

10 мая 2018

Шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, канфіскацыя маёмасці і штраф больш чым 60 тысяч рублёў. Такі прыгавор па справе кіраўніка беларускай галіны Kairos Technologies. Арцём Масейчук прызнаны вінаватым па артыкулах "Махлярства" і "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць". Паводле звестак следства, ён арганізаваў фінансавую піраміду, у якой было задзейнічана звыш ста чалавек. Нелегальны даход склаў больш чым 320 тысяч рублёў.

Прыгавор можа быць абскарджаны на працягу дзесяці сутак.