Небяспечны бізнес. Перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі

12 декабря 2019
Канал пастаўкі мефедрону спынены беларускімі байцамі наркакантролю. Аператыўнікам удалося выйсці і затрымаць буйнога дылера. 12 тысяч долараў - такая цана канфискаванага тавару па ацэнках супрацоўнікаў МУС. Гэтай партыі хапіла б для тысячы доз. Устаноўлена, што 37-гадовы жыхар Магілёва закупляў наркотыкі ў Расіі і прывозіў іх у Беларусь. Пасля, ужо на тэрыторыі нашай краіны, дылер рэалізоўваў іх праз інтэрнэт больш дробным распаўсюджвальнікам. 

Дзмітрый Ігнатовіч, афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама: 

"Падчас надгляду яго аўтамабіля ў схованцы выяўлена больш як 100 г парашку белага колеру, які, па заключэнні экспертаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, не выкарыстоўванае ў медыцынскіх мэтах - мефедрон".

Як распавялі ў МУС Беларусі, у апошнія гады мефедрон і яго вытворныя становяцца ўсё больш папулярнымі ў Расіі. У 2019 годзе нашымі аператыўнікамі канфіскавана ўжо амаль 12 кілаграмаў гэтага наркотыку.