Амаль дзясятак пажарных разлікаў сёння днём прыбылі на тэрыторыю "Беларусьфільма"

15 ноября 2017

Аб задымленні на трэцім паверсе неэксплуатуемага будынка на гарачы тэлефон 101 паведаміла адміністратар.

Пазней стала вядома, што загарэлася смецце ў адным з памяшканняў. Сам жа будынак зараз знаходзіцца на рэканструкцыі. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Узгаранне ліквідавалі ўласнымі сіламі відавочцы. Ніхто не пацярпеў.