Каля 8 з паловай кілаграмаў марыхуаны канфіскавалі ў жыхара горада Мікашэвічы

16 марта 2019

Каля 8 з паловай кілаграмаў марыхуаны канфіскавалі ў жыхара горада Мікашэвічы Лунінецкага раёна. Зелле аператыўнікі выявілі падчас вобыску ў падвале шматкватэрнага дома. Уладальнік наркотыку 43-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Затрыманы і пакупнік. У адносінах да фігурантаў узбуджаныя крымінальныя справы.