Каля 1200 літраў алкаголю канфіскавалі барацьбіты з эканамічнымі злачынствамі ў жыхара Кобрына

16 августа 2019

Склад мужчына арганізаваў у сваім гаражы. Прадукцыю прывозілі ў Беларусь з Расіі і прадавалі жыхарам Кобрына і раёна. Таксама ў гаражы была выяўленая пустая тара, трымальнікі і вечкі да каністраў. З іх дапамогай, растлумачылі ў МУС, разводзілі і разлівалі спірт для далейшага перапродажу. У дачыненні да бутлегера складзены адміністрацыйны пратакол - яму пагражае буйны штраф, больш за 2 000 рублёў, а таксама канфіскацыя тавару і абсталявання.