Інцыдэнт у Дзятлаўскім раёне. Каля вёскі Чырвоны Бор 48-гадовы паляўнічы з Мінска падстрэліў зубра. І, як паведамляе Следчы камітэт, дазваленчыя дакументы ў мужчыны былі, але на здабычу аленя, нібы пераблытаў звера. Падчас агляду месца здарэння былі канфіскаваныя туша жывёліны, паляўнічы карабін, з якога рабіўся стрэл, некалькі стрэляных ладункаў і патрон. Падазроны - кіраўнік сталічнай прыватнай фірмы. Яго паляўнічы стаж - амаль 30 гадоў. СК узбудзіў крымінальную справу. Мужчына прызнаў сваю віну і плануе пакрыць урон. Паводле папярэдняй ацэнкі, гэта больш як 10 тысяч рублёў.
Паляўнічы падстрэліў зубра ў Дзятлаўскім раёне
21 Студзеня 2019
Іншыя навiны
Папулярныя
Рэкамендуемыя
17.02.2019 15:07
17.02.2019 15:08
17.02.2019 15:17
17.02.2019 15:03
17.02.2019 12:18
17.02.2019 12:08
16.02.2019 21:21