Паляванне з наступствамі. 11 чалавек падазраюць у браканьерстве

11 октября 2018

11 чалавек у Стаўбцоўскім раёне падазраюць у браканьерстве. Кампанія мужчын атрымала пуцёўку на паляванне і дазволы на здабычу дзвюх казуль і лася. У якасці трафея яны прад'явілі інспектарам толькі адну асобіну. Другую тушу вырашылі ўтаіць. Прычына - нежаданне плаціць 50 рублёў за здабычу звера.

Урон прыродзе ацанілі ў 3 тысячы рублёў. Ва ўсіх удзельнікаў палявання канфіскаваныя стрэльбы, якія будуць адпраўлены на экспертызу. Магчыма ўзбуджэнне крымінальнай справы.