Аб’яўлены прысуд у дачыненні да былога выканаўчага дырэктара Беларусьбанка

13 октября 2017

Анатоль Багавік прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі і штрафу - 500 базавых велічынь. Топ-менеджар абвінавачваўся ў атрыманні хабараў і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Найбліжэйшыя гады банкір правядзе ў зняволенні ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.