Абвешчаны прыгавор так званым чорным рыелтарам

2 апреля 2018

Сёння суд Першамайскага раёна сталіцы абвясціў прыгавор так званым чорным рыелтарам. Чацвярым мужчынам прызначана пакаранне на тэрмін ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Паводле даных следства, крымінальная чацвёрка знаходзіла людзей, якія малі патрэбу ў грашах, вялі асацыяльны лад жыцця або мелі вялікія даўгі за камунальныя паслугі. Іх ашуканцы ўгаворвалі прадаць кватэры і пераехаць у таннейшае жыллё. Зараблялі на розніцы ў цане.

Яўген Бабак, дзяржаўны абвінаваўца:

"Агульная колькасць пацярпелых 26 чалавек. Агульная сума ўрону больш як 790 тысяч беларускіх рублёў. У сукупнасці ўсе абвінавачаныя незалежна адно ад аднаго вялі сваю злачынную дзейнасць на працягу з 2007 па 2016 гг".

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны абодвума бакамі.